Сэрвісы

Прэзентацыя кнігі выбраных прац Германа Бідэра

26 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя выдання “Герман Бідэр. Выбраныя працы па беларускім мовазнаўстве” (пад агул. рэд. М.Р. Прыгодзіча, Г. Генчэля. Мінск: БДУ, 2021; 223 с., [8] арк. каляр. іл.). Гэта кніга – першая ў новай серыі “Замежная беларусістыка”, ініцыянаванай кафедрай беларускага мовазнаўства, – прысвечана вядомаму аўстрыйскаму беларусісту і даследчыку іншых славянскіх моў Герману Бідэру.

Пачалося мерапрыемства з відэазвароту Германа Бідэра, запісанага спецыяльна для прэзентацыі, у якім ён павіншаваў са стогадовым юбілеем БДУ, выказаў словы падзякі беларускім калегам і сябрам, расказаў пра свае беларусазнаўчыя інтарэсы. З навуковай дзейнасцю Г. Бідэра, яго беларусістычнымі працамі, а таксама з прэзентуемым выданнем прысутных пазнаёміў прафесар Мікалай Прыгодзіч. З віншаваннямі з нагоды юбілею БДУ і выхаду ў свет кнігі прац Г. Бідэра выступіў загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Дзмітрый Дзятко.

Падчас мерапрыемства дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік выказаў словы падзякі за шматгадовую працу былому старшаму выкладчыку кафедры беларускага мовазнаўства Таццяне Міхайлаўне Смольскай і ўручыў ёй юбілейны медаль.

Бідэр прэзентацыя 1

Бідэр прэзентацыя 2

Бідэр прэзентацыя 3

Бідэр прэзентацыя 4 Дзятко

Бідэр прэзентацыя 6 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.