6 кастрычніка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі Студэнцкія чытанні «Беларуска-сербская садружнасць», прысвечаныя 70-годдзю прафесара Івана Чароты, вядомага славіста, перакладчыка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, акадэміка Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, загадчык кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ (1993–2017), члена Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Сербіі.
На чытаннях прысутнічалі намеснік дэкана па навуковай рабоце дацэнт Таццяна Мальцэвіч, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава, дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Ганна Навумава.
Адкрыла чытанні намеснік дэкана па навуковай рабоце дацэнт Таццяна Мальцэвіч, якая адзначыла ролю прафесара Івана Чароты ў развіцці сербістыкі ў БДУ і ў нашай краіне. Пасля выступіў ганаровы запрошаны госць чытанняў – старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, які ўручыў прафесару Івану Чароце вышэйшую ўзнагароду Саюза пісьменнікаў Беларусі – медаль Багдановіча.
У асноўнай частцы чытанняў з дакладамі, прысвечанымі розным аспектам беларуска-сербскіх літаратурных стасункаў, выступілі студэнты 4 курса спецыяльнасці «Славянская (сербская) філалогія». Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Славянская (сербская) філалогія» чыталі пераклады на сербскую мову вершаў вядомых беларускіх класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Танка з анталогіі, якая была складзена Іванам Чаротам; падрыхтавалі крытычны агляд артыкулаў Івана Чароты. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя разам праспявалі сербскую песню пра замаганне сербскага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.






BY

