Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта БДУ з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 21 імя М. Ф. Гастэлы»

Прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта БДУ з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 21 імя М. Ф. Гастэлы»

07.03.2025 загадчык кафедры германскага мовазнаўства М. С. Гутоўская, старшы выкладчык Ю. А. Жукава і студэнтка 4 курса Таццяна Тупік правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 11 “А” класа ДУА «Сярэдняя школа № 21 імя М. Ф. Гастэлы».

Мэта правядзення мерапрыемства – пазнаёміць выпускнікоў школы з філалагічным факультэтам БДУ, праінфармаваць аб напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў і спецыфіцы навучання на факультэце вядучай ВНУ краіны.

Прэзентацыя факультэта суправаджалася мультымедыйнымі матэрыяламі. Навучэнцам расказалі аб перспектывах вучобы на філалагічным факультэце, выкладаемых дысцыплінах, тэматыцы даследчых студэнцкіх праектаў і кар'ерных магчымасцях для выпускнікоў філалагічнага факультэта БДУ. Школьнікі актыўна задавалі пытанні аб конкурсах, стажыроўках, месцах практыкі і размеркаванні выпускнікоў філалагічнага факультэта.

Кіраўніцтва школы і навучэнцы падзякавалі арганізатарам сустрэчы за магчымасць усведамлення важнасці і каштоўнасці філалагічнай адукацыі.

IMG-d0351ff8956f90ad9b4c59a024762483-V.jpg

IMG-fcb81fa8b740ce1db1f4464ef7febe9d-V.jpg

IMG-2dcddb6f4ad39b49765e3d0a4857c71b-V.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image