22 красавіка 2025 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшоў круглы стол, прысвечаны 230-годдзю з дня нараджэння знакамітага славіста Павала Ёзафа Шафарыка. Арганізатарам выступіла дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Алена Вострыкава. На мерапрыемстве прысутнічала загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава. Удзельнікамі і слухачамі сталі студэнты-славакісты 3 курса спецыяльнасці “славянскага філалогія”. Валерыя Лятчэня зрабіла прэзентацыю жыццёвых і творчых дасягненняў Шафарыка як прадстаўніка філалагічнага пакалення і славацкага будзіцеля-навукоўцы, у якой расказала пра яго ўнёсак у развіццё славістыкі і літаратуры. Ангеліна Маразюк падрабязна пракаментавала ліставанне Павала Ёзафа Шафарыка з іншымі славістамі і пісьменнікамі тых часоў: Францішкам Палацкім, Ёзафам Юнгманам, Янам Коларам і іншымі, прачытала цікавыя і красамоўныя ўрыўкі з іх эпсісталярнай спадчыны, ацаніла ідэйную значнасць і эмацыянальнае напаўненне лістоў. Кацярына Рудзько аналітычна і грунтоўна ахарактарызавала сутнасць Штураўскай моўнай рэформы на славацкіх тэрыторыях і акрэсліла пазіцыю Шафарыка ў дачыненні да праблемы кадыфікацыі славацкай мовы, якая была галоўнай для тагачасных пісьменнікаў, вучоных, дзеячоў Нацыянальнага адраджэння. Ірына Саўко зрабіла абзор зборніка “Славянскіх песень”, якія збіраў і друкаваў Шафарык, і прапанавала свой пераклад некаторых твораў з гэтага зборніка на беларускую мову. Пра грунтоўную навуковую работу ў некалькіх тамах “Славянскія старажытнасці” расказала Кацярына Кавалеўская. Яна пазнаёміла са зместам, структурай і ідэйнай спецыфікай названага этнаграфічнага даследавання, выкананага Шафарыкам і ацэненага не толькі тагачаснымі, але і сучаснымі навукоўцамі-гуманітарыямі. Ева Антонава цікава і прафесійна распавяла пра кнігу славацкага славіста “Славянскі народапіс”, ахарактарызаваўшы як пазіцыю Шафарыка, што адлюстравана ў гэтай рабоце, так і стаўленне сучасных вучоных да ідэй і канцэпцый, якія былі ўвасоблены ў названай навуковай працы. Пра тытанічную працу Павала Ёзафа Шафарыка па напісанні трох кніг “Гісторыі славянскіх моў і літаратур”, дзе ахоплены як “паўднёваўсходнія” славяне, так і “паўночназахадныя”, па азначэнню славацкага даследчыка, расказаў Іван Чаўкота. Прысутныя больш даведаліся пра уклад слыннага славацкага славіста ў розныя галіны славістыкі.




BY

