Сэрвісы

Памяць аб мінулым: урокі гісторыі

Памяць аб мінулым: урокі гісторыі

У рамках выхаваўчай работы з навучэнцамі ў пазавучэбны час 16 кастрычніка 2025 года студэнты-багемісты 2 курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ разам з куратарам дацэнтам кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Аленай Вострыкавай прынялі ўдзел у тэматычнай сустрэчы “Памяць аб мінулым: урокі гісторыі”. Мерапрыемства прайшло на базе міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”.

Галоўнымі ўдзельнікамі сустрэчы сталі былыя малалетнія вязьні канцлагераў Уладзімір Палтарухін, Марыя Баранава, Дзіна Качан, якія, нягледзячы на сталы ўзрост, захавалі цікавасць да гутарак з маладым пакаленнем і былі рады прыйсці на сустрэчу, каб пазнаёміць з гісторыяй свайго жыцця, непарыўна звязанай з гісторыяй нашага народа ў часы выправабання вайной. Студэнты падрыхтавалі кожнаму выступоўцу пытанні, на якія яны старанна і дэталёва адказвалі.

У якім узросце вы трапілі ў канцлагер? У якім складзе? Як доўга вы там знаходзіліся? Як жыла ваша сям’я да вайны? Чым займаліся вашы бацькі? Ці памятаеце, як вы даведаліся, што пачалася вайна? А як закончылася? Паведамце пра самае радасную падзею ў вашым жыцці і пра самую страшную. Ці памятаеце, якія святы аздначаліся пасля вайны? Якія стравы гатавалі? У што апраналіся на святы і ў звычайным жыцці? Гэтыя і іншыя пытанні былі агучаны на сустрэчы.

Пасля мерапрыемства студэнты адзначылі, што атрымалі карысны вопыт стасункаў з людзьмі не толькі сталага ўзросту, але і з пакаленнем, якое апаліла вайна. Гэта моцна ўразіла і ўзбагаціла іх уяўленні пра той час і людзей, чыё дзяцінства трапіла на ваенныя гады.

Ганна Касцюкоўская: “Мне было цікава сустрэцца з прадстаўнікамі ваеннага пакалення, чыё самае ранняе дзяцінства прыйшлося на Вялікую Айчынную вайну. Я столькі чытала кніг пра той час, і ў тым ліку пра дзяцей на вайне. І вельмі рада магчымасці прыйсці і пагутарыць са сведкамі тых часоў”.

Крысціна Логіш: “Прайшло столькі часу, як закончылася вайна, але памяць пра яе жывая. Нашы сённяшнія суразмоўцы пражылі няпростае жыццё, але захавалі ў сабе чалавечнасць і дабрыню. Гэта бачна па іх вачаў. І гэта вельмі ўражвае, пакідае цёплае пачуццё”.

Паліна Цімашэнка: “Я слухала гісторыю Марыі Баранавай і міжволі думала пра тое, як бы я паводзіла сябе пры вапрабаваннях, праз якія прайшла яна. І раптам зразумела, наколькі я шчаслівая, што такіх сітуацый ў маім маленстве не было! І што ўсе дзеці ваеннага пакалення – маленькія героі”.

Паліна Дваранская: “Мяне вельмі ўразіла, што на сённяшняй сустрэчы мы пачулі не толькі гісторыі лёсаў былых малалетніх вязьняў канцлагераў, але і як яны спяваюць! Гэта так цудоўна! Я бачу ў гэтым яскравае праўленне моцы духу нашага народа. Здаро’ўя нашым шаноўным суразмоўцам!”

Лізавета Бахерава: “Я хацела б звярнуцца да прадстаўнікоў свайго пакалення і параіць ім выкарыстоўваць магчымасць наведваць такія сустрэчы. Гэта веды, якія нідзе больш не знойдзеш. Гэта жывая гісторыя перад вачамі. Імкніцеся спазнаць яе, і тады вы зразумееце, як жыць самім”.

ph24102025938787871298938982384.jpg

ph24102025873616734676272.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image