Сэрвісы

Дню Перамогі прысвячаецца

Дню Перамогі прысвячаецца

З 4 па 8 мая 2026 года супрацоўнікі кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства БДУ дацэнты Вольга Прыемка, Ганна Мятліцкая і Алена Вострыкава правялі тэматычныя заняткі, на якіх пазнаёмілі студэнтаў з прэзентацыяй “Успаміны, апаленыя вайной: па старонках фальклорных запісаў з Фонду вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору”.

Тэматычныя заняткі праводзіліся ў межах акцыі кафедры, прысвечанай Дню Перамогі, са студэнтамі 1 курса спецыяльнасцей “руская філалогія” (дысцыпліна “Фалькларыстыка”) і “беларуская філалогія” (дысцыпліна “Гісторыя беларускай літаратуры”), 2 курса спецыяльнасці “славянская філалогія” (дысцыпліна “Гісторыя чэшскай літаратуры”).

Падрыхтавалі прэзентацыю супрацоўнікі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ на чале з загадчыкам Верай Дзенісенка. Прэм’ера прэзентацыі адбылася ў 2024 годзе напярэдадні свята 9 Мая. Менавіта тады ўпершыню былі прадстаўлены матэрыялы пра Вялікую Айчынную вайну з архіваў лабараторыі. Пасля кожны год прэзентацыя абнаўлялася – папаўнялася новымі матэрыяламі. І гэты год не выключэнне.

Студэнты пазнаёміліся:

 з біяграфіяй дацэнта Веры Захаравай, заснавальніцы фалькларыстычнай школы БДУ, ініцыятара стварэння навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору БДУ, якая ў часы Вялікай Айчыннай вайны працавала медсястрой ў блакадным Ленінградзе;

са спісам літаратуры, прысвечанай вывучэнню фальклору перыяду Вялікай Айчыннай вайны;

з успамінамі сведкаў Вялікай Айчыннай вайны з архіваў лабараторыі: аповедам пра падпольшчыцу, якая знаходзілася ў канцэнтрацыйным лагеры ў Францыі; запісам былога выкладчыка філалагічнага факультэта Уладзіміра Кароткага пра Брэсцкую крэпасць; дзённікам вязьня канцлагера;

з фота помнікаў, прысвечаных памяці загінуўшых воінаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны;

з запісамі песень ваенных часоў з аўдыяархіву лабараторыі.

Знаёмства з прэзентацыяй паказала, што народная памяць пра Вялікую Айчынную вайну, зафіксаваная ў запісах вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклоруБДУ, будзе жыць у новых пакаленнях студэнтаў-філологаў, утвараючы непарыўную повязь часоў.

ph1305202619283798273981.jpg

ph1305202619283809283.jpg

ph1305202691287987387487.jpg

ph13052026918273873654374.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.