11 мая студэнты 14-й групы спецыяльнасці «Славянская філалогія» разам з куратарам дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Т.Л. Чахоўскай. наведалі выставу «Лёсы жанчын – студэнтак, супрацоўніц і выкладчыц БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Экспазіцыя прымеркавана да 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Года беларускай жанчыны, які аб'яўлены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у мэтах папулярызацыі ролі суайчынніц у захаванні і развіцці грамадства.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на абарону Радзімы ўсталі ўсе, хто мог трымаць зброю ў руках, у тым ліку і тыя, каго прынята лічыць захавальніцамі хатняга ачага. Сярод іх былі і выкладчыкі нашага універстэта – людзі, чыя місія ў мірны час заключалася ў тым, каб сеяць разумнае, добрае, вечнае. Але калі прыйшла вайна, яны, не вагаючыся, узялі ў рукі зброю, каб абараніць сваю краіну.
Студэнты даведаліся 12 яркіх гісторый прадстаўніц самых розных прафесій і навуковых сфер, якія паказалі прыклад сапраўднага патрыятызму, мужнасці і самаадданасці.
Лізавета Пецюкевіч:
– Гераіні выставы даказалі, што прафесія выкладчыка – гэта перш за ўсё здольнасць захоўваць Чалавечнасць у нечалавечых умовах, ахвяраваць сабой дзеля іншых, здольнасць не губляць надзею нават у самыя цёмныя часы. Іх лёсы – гэта гісторыі пра тое, як звычайныя жанчыны, маці, жонкі, дочкі, выконваючы свой абавязак, набліжалі нашу Вялікую Перамогу.


BY

