Сэрвісы

Прэзентацыя дапаможніка «Сучасная беларуская мова. Хрэстаматыя»

 Прэзентацыя дапаможніка  «Сучасная беларуская мова. Хрэстаматыя»

24 студзеня на кафедры беларускага мовазнаўства адбылася прэзентацыя вучэбнага дапаможніка «Сучасная беларуская мова. Хрэстаматыя. Частка І», прымеркаваная да Дня беларускай навукі.

Дапаможнік, падрыхтаваны выкладчыкамі кафедры А.Л. Садоўскай, Г.К. Чахоўскім, Т.Л. Чахоўскай, С.М. Якуба, А.А. Радзевічам, Ю.В. Назаранка, адпавядае сваім зместам вучэбным праграмам дысцыплін модуля «Сучасная беларуская мова» і з’яўляецца важным элементам вучэбна-метадычнага комплексу па дысцыплінах модуля.

У першую частку хрэстаматыі ўвайшлі выбраныя артыкулы, фрагменты навуковых манаграфій беларускіх мовазнаўцаў і іншых значных навуковых і навукова-метадычных выданняў, якія асвятляюць актуальныя праблемы фанетыкі, фаналогіі, арфаэпіі і графікі, арфаграфіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, фразеалогіі, марфемікі, марфаналогіі, словаўтварэння, марфалогіі сучаснай беларускай мовы.

З аналізам зместу новага выдання, яго тэарэтычнай і практычнай вартасці для педагагічнага працэсу, спецыфікі рэдактарскай і карэктарскай працы з рукапісам дапаможніка выступілі прафесар кафедры беларускага мовазнаўства Мікалай Прыгодзіч, дацэнт Анжаліка Садоўская, рэдактар выдання дацэнт Наталля Яфімава і начальнік рэдакцыйнага аддзела ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ Жанна Запартыка.

Па словах удзельнікаў прэзентацыі, матэрыялы хрэстаматыі, якія былі сфарміраваны з улікам іх бясспрэчнай тэарэтычнай і практычнай вартасці для студэнцкай аўдыторыі, з арыентацыяй на пераемнасць беларускай навуковай думкі і яе развіцця, будуць садзейнічаць трываламу засваенню і грунтоўнаму асэнсаванню студэнтамі тэарэтычных і практычных пытанняў беларускага мовазнаўства, фарміраванню неабходных прафесійных уменняў і навыкаў, развіццю базавых і прадметных кампетэнцый студэнтаў.

Выкарыстанне ў вучэбным працэсе хрэстаматыі дапаможа выкладчыкам выбраць педагагічна мэтазгодныя шляхі, формы і метады работы са студэнтамі, напрыклад, такія метады, як праблемны, даследчы, эўрыстычны і інш. (напісанне анатацый, водгукаў, рэцэнзій на навуковыя працы, правядзенне агляду літаратуры па праблеме, падрыхтоўка публічных выступленняў, удзел у творчым дыялогу (з аўтарам, з выкладчыкам, з іншымі студэнтамі і г.д.)).

2.gif

5.gif

6.gif

3.gif

4.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image