Сэрвісы

Адбылася X Міжнародная навуковая канферэнцыя “Руская мова: сістэма і функцыянаванне”

 Адбылася X Міжнародная навуковая канферэнцыя “Руская мова: сістэма і функцыянаванне”

22–23 кастрычніка 2024 г. адбылася X Міжнародная навуковая канферэнцыя “Руская мова: сістэма і функцыянаванне”, прысвечаная 85-годдзю філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Канферэнцыя была арганізавана кафедрай рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь і Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры.

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 60 вучоных з Беларусі, Расіі, В’етнама, Кітая. Удзельнікі канферэнцыі прадстаўлялі наступныя ўніверсітэты і навукова-даследчыя арганізацыі: Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт; Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя А. С. Пушкіна; Казанскі (Прыволжскі) федэральны ўніверсітэт; Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт; Нацыянальны даследчы ўніверсітэт “Вышэйшая школа эканомікі”; Петразаводскі дзяржаўны ўніверсітэт; Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт; Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт; Томскі дзяржаўны ўніверсітэт; Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт; Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт; Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны; Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы; Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА»; Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова.

На адкрыцці канферэнцыі выступілі з прывітальным словам прарэктар БДУ па навуковай рабоце Андрэй Блахін, намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Ленін, дэкан філалагічнага факультэта БДУ Сяргей Важнік, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры Сяргей Кузняцоў.

На пленарным пасяджэнні даклады прадставілі вядомыя беларускія і расійскія вучоныя – дактары філалагічных навук: Сяргей Кузняцоў (СПбДУ), даклад “Ад функцыянальна-камунікатыўнага аналізу да камунікатыўна-рытарычнага сінтэзу тэксту”; Ніна Мячкоўская (БДУ), даклад “Навошта дзецям з роднай рускай мовай спатрэбіліся аказіянальныя назоўнікі і дзеясловы?”; Васіль Старычонак (БДПУ імя М. Танка), даклад “Прамыя і абарачальныя семантычныя мадэлі ў дэструктыўным кантынууме рускай і беларускай моў”; Генадзь Кавалёў (Варонежскі дзярж. ун-т), даклад “Анекдот… пасля класікі”; Кацярына Рахіліна (НДУ ВШЭ), даклад “Мікрадыяхранічныя даследаванні рускай мовы: новыя задачы, новыя інструменты, новыя вынікі”; Тамара Трафімавіч (БДПУ імя М. Танка), даклад “Беларуская пушкініяна: некаторыя вынікі існавання і магчымыя перспектывы развіцця”; Іван Роўда (БДУ), даклад “Міжмоўнае поле адпаведнікаў як аб’ект супастаўляльных і кантрастыўных даследаванняў”.

Праца секцый праходзіла па наступных навуковых і навукова-метадычных напрамках:

1. Руская мова ў дыяхранічным аспекце;

2. Традыцыйныя і новыя падыходы ў лексікалогіі, фразеалогіі, анамастыцы.

3. Граматычныя катэгорыі сучаснай рускай мовы (функцыянальны і прагматычны аспекты).

4. Філалагічны аналіз тэксту.

5. Руская мова ў супастаўленні з іншымі мовамі, праблемы перакладу.

6. Новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы.

У рамках работы канферэнцыі адбылася сустрэча дэкана філалагічнага факультэта Сяргея Важніка і кіраўніка Школы лінгвістыкі Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта “Вышэйшая школа эканомікі” Кацярыны Рахілінай з абмеркаваннем перспектыў навуковых і адукацыйных кантактаў у напрамках тыпалагічнага апісання моў, выкладання рускай мовы як замежнай, корпуснай лінгвістыкі, падрыхтоўкі спецыялістаў-русістаў.

Юбілейная канферэнцыя прайшла на высокім навуковым узроўні. Прынята рашэнне прадоўжыць правядзенне такіх міжнародных форумаў, таму што яны ўмацоўваюць сувязі паміж БДУ і беларускімі і замежнымі ВНУ, садзейнічаюць падтрыманню прафесійных камунікацый, абмену вопытам і ідэямі, даюць магчымасць прадэманстраваць дасягненні айчыннай філалагічнай навукі, у прыватнасці навуковых школ БДУ, а таксама дазваляюць маладым вучоным развіваць навукова-даследчыя кампетэнцыі.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

конф1.jpg

конф2.jpg

конф3.jpg

конф4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.