6 студзеня 2026 г. загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Г.К.Чахоўскі і дацэнт кафедры Т.Л.Чахоўская, а таксама студэнты 2-га курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» разам з куратарам – дацэнтам кафедры М.І.Свістуновай наведалі выставу «Мая Беларусь», якая праводзіцца ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPО.
Асноўная экспазіцыя выставы ўключае восем тэматычных блокаў, якія адлюстроўваюць ключавыя акцэнты ў развіцці нашай краіны на бліжэйшую пяцігодку з улікам перадавых рашэнняў у найважнейшых галінах эканомікі. Экспазіцыю суправаджаюць імерсійныя тэхналогіі, эфекты дапоўненай рэальнасці, разнастайныя віртуальныя актыўнасці і інтэрактыўныя стэнды, якія робяць знаёмства з экспазіцыяй дынамічным і жывым.
Выстава «Мая Беларусь» – высокатэхналагічная, інтэрактыўная і гасцінная. Гэта прастора, дзе дасягненні і інавацыі суседнічаюць з традыцыямі і культурай, а кожны госць можа не толькі ўбачыць нашу краіну такой, як яна ёсць сёння, але і адчуць, якой яна стане заўтра.
«Мая Беларусь» – маштабны праект, які паказвае моц краіны, яе самабытнасць і самадастатковасць. Гэта не проста экспазіцыя, а высокатэхналагічнае падарожжа ў заўтрашні дзень, і кожны беларус панясе адтуль часцінку гонару за родную зямлю. Выстава нагадвае нам пра тое, як важна шанаваць тое, што мы маем, ганарыцца дасягненнямі нашага народа і глядзець у будучыню з упэўненасцю і аптымізмам.










BY

