Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча са слухачамі Інстытута дадатковай адукацыі БДУ і замежнымі студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» прайшла на філалагічным факультэце

Прафарыентацыйная сустрэча са слухачамі Інстытута дадатковай адукацыі БДУ і замежнымі студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» прайшла на філалагічным факультэце

24 сакавіка 2026 года на філалагічным факультэце (вул. Даўгабродская, 20) адбылася прафарыентацыйная сустрэча са слухачамі факультэта даўніверсітэцкай адукацыі замежных грамадзян Інстытута дададковай адукацыі БДУ і замежнымі студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія».

Перад будучымі студэнтамі і магістрантамі выступілі намеснік дэкана на грамадскіх пачатках па вучэбнай рабоце з замежнымі студэнтамі Таццяна Іосіфаўна Місько, загадчык кафедры прыкладной лінгвістыкі Аксана Міхайлаўна Дарагакупец-Навіцкая, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч, прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Людміла Дзмітрыеўна Сінькова. Яны расказалі пра асаблівасці навучальнага працэсу студэнтаў і магістрантаў на філалагічным факультэце, пра парадак паступлення, пазнаёмілі з пералікам асноўных навучальных дысцыплін. Было адзначана, што на філалагічным факультэце студэнт можа паступіць у магістратуру на наступныя спецыяльнасці: «Мовазнаўства», «Літаратуразнаўства», «Філалагічная адукацыя», «Лінгвадыдактыка» (на англійская мове). Загадчыкі кафедраў падрабязна расказалі пра кожную магістратуру і асаблівасці падрыхтоўкі запатрабаваных спецыялістаў. Прафесар Л.Д. Сінькова таксама адзначыла выпускнікоў філалагічнага факультэта з ліку замежных студэнтаў, якія дасягнулі значных поспехаў у навуцы і маюць прэстыжныя месцы працы.

Весці актыўны дыялог на сустрэчы дапамагалі студэнты з Кітая Янь Вэйхао і Лінь Тайюань, якія вывучаюць рускую мову на філалагічным факультэце БДУ.

Арганізатар дадзенага мерапрыемства – кафедра прыкладной лінгвістыкі.

ph300320261273987398274.jpg

ph30032026182738790280.jpg

ph300320261927398798374.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image