Сэрвісы

Вітаем у ШКОЛЕ ЮНАГА ФІЛОЛАГА!

Цікавая і карысная інфармацыя аб філалогіі, нестандартныя заняткі з вядомымі выкладчыкамі БДУ, матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяды, ЦТ, ЦЭ і выдатна праведзены час – усё гэта чакае вучняў Школы юнага філолага.

Таксама кожны юны філолаг абавязкова зможа:

  • пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ, яго дзейнасцю і магчымасцямі;
  • паспрабаваць сябе ў ролі студэнта;
  • даведацца пра перспектывы, якія адкрывае філалагічная адукацыя;
  • знайсці сяброў і, магчыма, будучых аднакурснікаў.

Школа юнага філолага мае адзінадцаць напрамкаў:

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь далучыцца да Школы юнага філолага па абраным напрамаку.

Заняткі праводзяцца дыстанцыйна і/ці вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31). Сачыце за раскладам.

Каб стаць вучнем Школы юнага філолага, неабходна прайсці рэгістрацыю на старонцы адпаведнага напрамку школы.

Выпуснікі Школы юнага філолага атрымліваюць пасведчанне.

 

Дадатковыя пытанні можна задаць па пошце - elearning@bsu.by.

 

Чакаем Вас у ШКОЛЕ ЮНАГА ФІЛОЛАГА!

Школа славіста

З намі вы зможаце:
- даведацца шмат цікавага пра славянскі свет
- пазнаёміцца з найбольш значнымі помнікамі славянскай пісьменнасці;
- пачаць вывучаць некаторыя славянскія мовы;
- пашырыць веды аб сучасных тэндэнцыях развіцця славянскіх моў;
- павысіць свой агульнамоўны ўзровень.

Пачатак працы 2025-09-01
Заканчэнне працы 2026-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 10
Заканчэнне рэгістрацыі 2026-05-01
Кошт Бясплатна
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.