Сэрвісы

Часопіс “Роднае слова” – да юбілею БДУ

Часопіс “Роднае слова” з самага пачатку свайго заснавання (1988 г.) стаў надзейнай пляцоўкай для публікацыі навуковых і метадычых прац супрацоўнікаў розных кафедраў філалагічнага факультэта. Таму зусім не выпадкова было вырашана сёлетні вераснёўскі нумар прысвяціць філфаку і  стагоддзю БДУ. На яго тытульнай вокладцы пазначана, што гэта супольны праект рэдакцыі часопіса і філалагічнага факультэта (ініцыятар і адказны выканаўца загадчык кафедры беларускага мовазнаўства прафесар Мікалай Прыгодзіч).

Адкрываецца нумар зваротам да сённяшніх і былых філфакаўцаў галоўнага рэдактара Наталлі Шапран, дарэчы, былой выпускніцы філалагічнага факультэта. Увогуле ж аўтарамі 9-га нумара сталі цяперашні і былыя дэканы факультэта Сяргей Важнік, Іван Роўда і Алег Лойка. Сваімі ўспамінамі дзеляцца прафесары Вячаслаў Рагойша, Святлана Ганчарова-Грабоўская, Алесь Бельскі, з арыгінальнымі матэрыяламі выступаюць прафесары Вольга Праскаловіч, Ірына Казакова, ст. выкладчык Марына Савасцюк і інш. На старонках выдання чытачы знойдуць унікальныя фотаздымкі розных перыядаў гісторыі філфака, сяброўскія шаржы Канстанціна Куксо на выкладчыкаў, юбілейныя нататкі пра знакамітых лінгвістаў Арнольда Міхневіча і Льва Шакуна, рэтраспектыўныя згадкі Сяргея Шапрана пра студэнцкія гады будучых славутых пісьменнікаў-выпускнікоў філалагічага факультэта і інш.

На другой старонцы вокладкі змешчана рэкламна-прафарыентацыйная інфармацыя аб філалагічым факультэце.

роднае слова+коллаж

Image

Рэсурсы

Image
Image