Сэрвісы

Падведзены вынікі конкурсу перакладчыкаў «Улюбёныя ў слова»

12 мая 2022 года на філалагічным факультэце БДУ былі падведзеныя вынікі конкурсу перакладчыкаў «Улюбёныя ў слова», які арганізавала кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 55-годдзя навукова-педагагічнай дзейнасці прафесара Вячаслава Рагойшы.

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты розных курсаў спецыяльнасцей «Беларуская філалогія», «Славянская філалогія» філалагічнага факультэта, а таксама спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)» факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

На конкурс былі прадстаўленыя 23 работы – пераклады на беларускую мову вершаў Аляксандра Пушкіна «Анчар», Тараса Шаўчэнкі «Реве та стогне Дніпр широкий», Адама Міцкевіча «Burza».

У склад журы конкурсу ўвайшлі дактары філалагічных навук, прафесары Вячаслаў Рагойша і Таццяна Шамякіна, кандыдаты філалагічных навук, дацэнты Мікалай Хмяльніцкі і Элла Дзюкава, старшы выкладчык Марына Фамянкова.

Пераможцамі конкурсу сталі тры чалавекі. Студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» Аліна Некрэвічус атрымала дыплом другой ступені за пераклад верша Адама Міцкевіча. Студэнткі 2 курса Юлія Гурыновіч і 1 курса Марыя Шкляр спецыяльнасці «Беларуская філалогія» атрымалі дыпломы трэцяй ступені за пераклад верша Аляксандра Пушкіна і Тараса Шаўчэнкі адпаведна. Асобную ўзнагароду за творчае пераасэнсаванне і ўзнаўленне верша Тараса Шаўчэнкі ў песеннай форме атрымала студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)» Вера Маліноўская. Першае месца ў конкурсе засталося незанятым.

Ва ўрачыстай абстаноўцы доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша павіншаваў удзельнікаў і ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу. Усе студэнты атрымалі ганаровыя граматы, а пераможцы – памятныя падарункі – кнігі Вячаслава Рагойшы з аўтографам аўтара.

DSC 8131

DSC 8132

DSC 8145

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.