Сэрвісы

«Школа юнага філолага» адкрывае новы адукацыйны сезон

«Школа юнага філолага» адкрывае новы адукацыйны сезон

"Школа юнага філолага" запрашае навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь. Падчас заняткаў вучні змогуць:

  • атрымаць дадатковую інфармацыю, якая дапаможа падрыхтавацца да ЦЭ, ЦТ і прадметных алімпіяд;
  • пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ, яго дзейнасцю і магчымасцямі;
  • паспрабаваць сябе ў ролі студэнта;
  • даведацца пра перспектывы, якія адкрывае філалагічная адукацыя;
  • знайсці сяброў і, магчыма, будучых аднакурснікаў.

"Школа юнага філолага" працуе па дзесяці напрамках:

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

Заняткі праходзяць дыстанцыйна і/ці вочна (філалагічны факультэт БДУ). Пачатак новага сезона – кастрычнік 2023 г. Сачыце за раскладам.

Каб стаць вучнем Школы юнага філолага, неабходна зарэгістравацца на старонцы адпаведнага напрамку школы. Уся неабходная інфармацыя – па спасылцы (https://philology.bsu.by/by/abiturientu/shkola-yunaga-filolaga).

Чакаем вас у ШКОЛЕ ЮНАГА ФІЛОЛАГА!

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.