Сэрвісы

ПРАГРАМА ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ 17 – 22 ЛЮТАГА 2025 ГОДА

ПРАГРАМА ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ 17 – 22 ЛЮТАГА 2025 ГОДА

Адказныя арганізатары:

Чахоўскі Георгій Канстанцінавіч

Свістунова Марына Іосіфаўна

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

 

ПРАГРАМА

ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

17 – 22 ЛЮТАГА 2025 ГОДА

 

Мерапрыемствы на філалагічным факультэце БДУ

17.02.2025 – Праект «Гучы, мая родная мова!»

Творчы праект, у якім прымуць удзел студэнты 1 групы 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Студэнты падрыхтуюць віншаванні да Міжнароднага дня роднай мовы, прачытаюць вершы беларускіх класікаў, прымуць удзел у лінгвістычных конкурсах.

Пачатак: 12.55, аўд. 214, адказны выканаўца: Якуба С.М.

18.02.25 – Прэзентацыя кнігі В.Курцовай “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Аналітычныя даведачна-інфармацыйныя матэрыялы”

Знаёмства студэнтаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з новым выданнем па дыялекталогіі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пачатак: 14.00, адказны выканаўца: Чарнаброўкіна Н.У.

18.02.2025 – Праект “Жывое ў вяках беларускае слова…”

Творчы праект, у якім прымуць удзел студэнты 14 групы 2 курса спецыяльнасці “Славянская філалогія”.

Студэнты пазнаёмяцца з гісторыяй святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, прэзентуюць свае віншаванні роднай мове, прымуць удзел у пазнавальнай гульні.

Пачатак: 9.45, аўд. 313, адказны выканаўца: Якуба С.М.

18.02.2025 – Прэзентацыя вучэбнага выдання “Сучасная беларуская мова. Хрэстаматыя: у 2-х ч.”

Студэнцкай аўдыторыі будуць прадстаўлены дзве часткі новага вучэбнага выдання, падрыхтаванага супрацоўнікамі кафедры беларускага мовазнаўства. У мерапрыемстве прымуць удзел складальнікі хрэстаматыі і мовазнаўцы С.А.Важнік, К.Д.Ганчарэнка, І.Л.Бурак, В.І.Уласевіч.

Пачатак: 11.25, аўд. 62, адказныя выканаўцы: Радзевіч А.А., Садоўская А.Л., Чахоўскі Г.К., Якуба С.М.

18.02.2025 – Прэзентацыя вучэбнага дапаможніка Н.Яфімавай “Сучасная беларуская мова: асаблівасці гетэрагеннага гарадскога маўлення”

Прэзентацыя новага выдання выкладчыка кафедры беларускага мовазнаўства студэнтам 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.

Пачатак: 12.55, аўд. 314, адказныя выканаўцы: Яфімава Н.В.Садоўская А.Л.

19.02.2025 – Турнір-віктарына «Пуцяводнае слова»

Падчас турніру-віктарыны студэнты 1 курса 13 групы спецыяльнасці “Славянская філалогія” прадэманструюць сваю падрыхтоўку па пяці намінацыях (“Фанетыка”, “Лексікалогія”, “Фразеалогія”, “Прыказкі і прымаўкі” і “Гісторыя беларускай мовы”). Спаборніцтва патрабуе ад удзельнікаў здольнасці да імправізацыі і хуткіх адказаў, шырокага кругагляду і эрудыцыі.

Пачатак: 8.15, аўд. 222, адказны выканаўца: Садоўская А.Л.

19.02.2025 – Навуковыя чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння прафесара Леаніда Іванавіча Бурака

Навуковае мерапрыемства, падчас якога былыя калегі і вучні прафесара Л.І.Бурака прадставяць вынікі сваіх даследаванняў і падзеляцца ўспамінамі пра навукоўца.

Пачатак: 12.55, аўд. 51, адказныя выканаўцы: Прыгодзіч М.Р.Радзевіч А.А., Свістунова М.І., Чахоўскі Г.К.

19.02.2025 – Навукова-прафарыентацыйная сустрэча з супрацоўнікамі аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Сустрэча арганізавана для студэнтаў філалагічнага факультэта, якія вучацца на розных спецыяльнасцях, з мэтай пазнаёміць іх з напрамкамі і вынікамі работы аднаго з аддзелаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Пачатак: 14.25, аўд. 47, адказныя выканаўцы: Назаранка Ю.В., Свістунова М.І., Чарнаброўкіна Н.У.

20.02.2025 – Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Філалогія і Я”

Студэнты 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” прымуць удзел у 9 конкурсах (“Рэкламны”, “Вітальны”, “Крэатыўны”, “Мовазнаўчы”, “Спеўны”, “Літаратуразнаўчы”, “Бліц”, “Паэтычны”, “Музычны”).

Пачатак: 12.55, аўд. 307, адказныя выканаўцы: Садоўская А.Л., Чахоўская Т.Л., Чахоўскі Г.К.

21.02.2025 – Прэзентацыя віншавальных паштовак “Цёплыя словы пра Радзіму, подзвіг і мужных абаронцаў Беларусі”

У Дзень роднай мовы студэнты 1 групы 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” складуць віншавальныя паштоўкі з патрыятычнымі выказваннямі і пажаданнямі.

Пачатак: 8.15, аўд. 62, адказны выканаўца: Садоўская А.Л.

21.02.2025 – Беларускае пісьмо: імправізаваныя тэатральныя сцэны паводле Несцеркі, або Навуковы дыспут у схаластычных тонах

Удзельнікі дыспуту абмяркуюць асноўныя этапы станаўлення і развіцця графіка-арфаграфічнай сістэмы беларускай мовы.

Пачатак: 14.25, аўд. 304, адказныя выканаўцы: Запрудскі С.М., Куліковіч У.І.

25.02.2025 – Канферэнцыя Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце

Кафедра замежнай літаратуры праводзіць навуковую канферэнцыю, прымеркаваную да Тыдня роднай мовы, і запрашае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў да ўдзелу па наступных напрамках: беларуская літаратура (аналіз аднаго з тэкстаў беларускай літаратуры); кампаратыўныя даследаванні беларускай літаратуры; тыпалогія; замежная літаратура ў беларускіх перакладах.

Пачатак: 11.25, аўд. 220, 222, адказныя выканаўцы: Барысеева А.А., Бутырчык Г.М.

Мерапрыемствы кафедры беларускага мовазнаўства

на розных факультэтах БДУ

17.02.2025 – Лекцыя-гутарка “Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць”

Юрыдычны факультэт (вул. Ленінградская, 8)

Пачатак: 9.30, адказны выканаўца: Прыгодзіч М.Р.

17.02.2025 – Лекцыя-гутарка “Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць”

Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі (вул. Ленінградская, 16)

Пачатак: 11.20, адказны выканаўца: Прыгодзіч М.Р.

17–21.02.2025 – Конкурс “WWW.КАФЕДРА”

Конкурс для студэнтаў спецыяльнасці “Графічны дызайн і мультымедыядызайн” на стварэнне комплексу з лагатыпу, аватара і нікнейма для прадстаўлення кафедры беларускага мовазнаўства ў інтэрнэце.

Факультэт сацыякультурных камунікацый (вул. Курчатава, 5)

Адказны выканаўца: Свістунова М.І. (сумесна з куратарамі акадэмічных груп ФСК).

20.02.2025 – Гутарка-прэзентацыя “Мова – духоўны скарб народа”

Факультэт міжнародных адносін (вул. Ленінградская, 20)

Пачатак: 11.30, адказны выканаўца: Чаеўская М.К.

20.02.2025 – Творчае заданне “Словы родныя люблю я”

Студэнты 1 курса спецыяльнасці “Прыкладная інфарматыка” аформяць калаж з безэквівалентных лексем беларускай мовы.

Факультэт сацыякультурных камунікацый (вул. Курчатава, 5)

Пачатак: 12.00, адказны выканаўца: Свістунова М.І.

21.02.2025 – Творчая віктарына “Люблю родную мову”

Студэнты 2 курса спецыяльнасці “Біятэхналогія” прымуць удзел у інтэлектуальных конкурсах, прысвечаных роднай мове.

Біялагічны факультэт (вул. Курчатава, 10)

Пачатак: 9.00, 10.30, адказны выканаўца: Чахаўская Т.Л.

21.02.2025 – Прэзентацыя “Багацце і выразнасць беларускай літаратурнай мовы”

У лекцыі “Культура маўлення” па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Міжнародная лагістыка” будзе прадстаўлена інфармацыя, якая паказвае багацце і выразнасць беларускай літаратурнай мовы.

Факультэт міжнародных адносін (вул. Ленінградская, 20)

Пачатак: 13.20, адказны выканаўца: Чаеўская М.К.

21.02.2025 – Лекцыя-гутарка “Беларуская мова ў прасторы і часе”, прымеркаваная да Дня роднай мовы

У лекцыі па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі” разглядаюцца этапы станаўлення і развіцця беларускай мовы, вызначаецца месца беларускай мовы сярод іншых моў свету, прасочваецца гісторыя яе фарміравання ад старажытнасці да нашых дзён.

Механіка-матэматычны факультэт (пр-т. Незалежнасці, 4)

Пачатак: 14.30, адказны выканаўца: Муравіцкая А.М.

21.02.2025 – Гутарка “Родная мова: змест паняцця, асаблівасці яго трактоўкі ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму”

Вусная гутарка ў рамках аўдыторных заняткаў па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” са студэнтамі 2 курса.

Біялагічны факультэт (вул. Курчатава, 10)

Пачатак: 15.20, адказны выканаўца: Яфімава Н.В.

21.02.2025 – Лінгвістычная гульня “Сваімі словамі”

Студэнты 1 курса спецыяльнасці “Правазнаўства” пазмагаюцца за права называцца лепшымі знаўцамі роднай мовы.

Юрыдычны факультэт (вул. Ленінградская, 8)

Пачатак: 8.00, адказны выканаўца: Чарнаброўкіна Н.У.

22.02.2025 – Гутарка-прэзентацыя, прысвечаная Дню роднай мовы

На лекцыі па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” студэнты розных спецыяльнасцей пазнаёмяцца з гісторыяй узнікнення традыцыі адзначаць 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы, з цікавымі фактамі аб розных мовах свету, у тым ліку і аб беларускай мове. 

Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій (вул. Курчатава, 5)

Пачатак: 12.00, 13.50, адказны выканаўца: Свістунова М.І.

Image

Рэсурсы

Image
Image